25.11.2015
Больш як сто кампаній прэзентуюць свае экспазіцыі на міжнароднай выставе Expo-Russia Belarus у Мінску. Мерапрыемства прымеркавана да 15-й гадавіны з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Вялікая ўвага - супрацоўніцтву ў інавацыйнай сферы. Навукоўцы Беларусі і Расіі прадэманструюць найноўшыя распрацоўкі ў сферы энергетыкі, машынабудавання, транспарту, сувязі, медыцыны і фармацэўтыкі. Усяго прызначана каля 400 бізнес-сустрэч паміж прадстаўнікамі кампаній дзвюх краін. Дзелавая праграма выставы ўключае таксама канферэнцыю аб перспектывах пашырэння эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС.
Падзяліцца:

Вверх