У Гватэмале чакаюць першую партыю трактароў "Беларус". Раней прадукцыя Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў у гэтай краіне не ўжывалася. Аднак ёю актыўна карысталіся ў іншых краінах Цэнтральнай Амерыкі - у Мексіцы і Нікарагуа, а таксама на Кубе. Там гватэмальскія аграрыі азнаёміліся з магчымасцямі беларускай тэхнікі. Трактары манеўраныя, могуць быць скарыстаныя на невялікіх фермерскіх участках, у вінаградніках і цяпліцах. За першае паўгоддзе рост экспарту беларускага прадпрыемства перавысіў 105%.