Беларускі металургічны завод выпусціць валютныя аблігацыі на 240,5 мільёна долараў. Гэта прадугледжвае праект указа, які сёння прадставілі Прэзідэнту. Аблігацыі будуць выпушчаны тэрмінам на 5 гадоў, даход складзе да 8,5 % гадавых. У найбліжэйшыя гады прадпрыемства зможа вызваліць абаротныя сродкі і накіраваць іх на развіццё і атрыманне дадатковага прыбытку, а пазней выкупіць аблігацыі.