13.05.2016
Чатыры дамовы аб узаемадзеянні паміж прадпрыемствамі Віцебскага рэгіёна і замежнымі партнёрамі. Гэта вынікі першага дня працы Міжнароднага інвестыцыйнага форуму ў Віцебску. Ён праходзіць пяты раз і ўжо стаў значнай падзеяй у дзелавым жыцці рэгіёна. Удзельнікаў сёлета - больш як дзве тысячы з 20 краін. Больш за сотню вытворцаў - ад малога сямейнага бізнесу да прамысловых гігантаў - паказалі сваю прадукцыю і прапанавалі супрацоўніцтва. На цырымоніі адкрыцця эканамічнага форуму лепшыя прадпрыемствы рэгіёна атрымалі ўзнагароды.
Падзяліцца:

Вверх