У Беларусі імкліва скарачаецца беспрацоўе. У Мінску і Гомельскай вобласці колькасць беспрацоўных меншая, чым колькасць вакансій. А ў цэлым па краіне на 10 рабочых месцаў прэтэндуюць 12 чалавек. Узровень беспрацоўя знізіўся да 1%. Станоўчая дынаміка ў першую чаргу абумоўлена эфектыўнай рэалізацыяй палітыкі занятасці. Актыўна ідзе стварэнне новых рабочых месцаў і перакваліфікацыя тых, хто мае патрэбнасць у працы. Тэндэнцыя - рост попыту на высокакваліфікаваныя кадры. Патрэбнасць у рабочых прафесіях усяго за год знізілася амаль на 4%.