Беларускія будаўнікі пабудавалі ў Каракасе 8 дамоў. У іх - 288 кватэр. На першых паверхах - памяшканні для ясляў, цырульняў і іншых сацыяльных аб"ектаў. Кватэры перададзеныя ў рамках запуску новай праграмы "Падтрымка моладзі", анансаванай асабіста прэзідэнтам Венесуэлы. "Будаўніцтва стала магчымым дзякуючы двухбаковаму супрацоўніцтву Венесуэлы і Беларусі", - гаворыцца ў блогу прэзідэнта. Нікалас Мадура адзначыў істотны ўклад беларускіх будаўнікоў у рэалізацыю венесуэльскай праграмы "Вялікая місія жылля" па забеспячэнні сацыяльнымі кватэрамі тых, хто мае ў гэтым патрэбу.