17.11.2016
Беларусы сталі больш актыўна карыстацца лічбавымі банкаўскімі тэхналогіямі. За апошнія чатыры гады свой рахунак адкрылі на 6% больш беларусаў. Кожны трэці беларус робіць пакупкі ў рэжыме анлайн. Колькасць карыстальнікаў інтэрнэт-банкінгу ў краіне стала большай у тры з паловай раза. Найбольш актыўна яго выкарыстоўваюць рэспандэнты 16-34 гадоў. Аб гэтым сведчаць вынікі даследавання, якія напярэдадні агучыў Нацбанк. Дарэчы, яшчэ ў 2012 годзе доля беларусаў, якія ніколі не рабілі плацяжоў праз Інтэрнэт, складала амаль 90%.
Падзяліцца:

Вверх