11.05.2016
Беларусь і Румынія маюць намер актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пра гэта заяўлена на бізнес-форуме ў Мінску. Ужо сёння ў асобных беларускіх прадпрыемстваў ёсць папярэднія пагадненні. На рынак Румыніі мы ў асноўным пастаўляем сельгастэхніку, толькі трактароў летась пастаўлена на 11 мільёнаў долараў. Партнёры зацікаўлены ў пашырэнні лінейкі тавараў. Таксама абмяркоўвалі сумесныя праекты па здабычы і перапрацоўцы нафты і газу, супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, металургічнай вытворчасці, распрацоўкі інфармацыйных тэхналогій.
Сёння праходзіць і пасяджэнне беларуска-румынскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Урады дзвюх краін гатовыя аказваць падтрымку бізнесменам у развіцці гандлёвых адносін і рэалізацыі інвестпраектаў.
Падзяліцца:

Вверх