29.11.2016
Кітайска-беларускі парк "Вялікі камень" прапаноўвае новыя магчымасці для моладзевых інавацый. Неўзабаве тут з"явіцца спецыяльны бізнес-інкубатар. Ён будзе дапамагаць увасабляць у жыццё крэатыўныя моладзевыя праекты. Самыя цікавыя ідэі атрымаюць фінансаванне з дапамогай інавацыйнага фонду, які зараз ствараецца ў Кітайска-беларускім парку. Папярэдне беларуска-кітайскае супрацоўніцтва маладых навукоўцаў у наступныя гады будзе прадстаўлена двума дзясяткамі сумесных праектаў. Аднак пералік не канчатковы і можа быць павялічаны за кошт з"яўлення цікавых бізнес-ідэй.
Падзяліцца:

Вверх