04.08.2016
У Мінску адкрыўся беларуска-кітайскі форум па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. У яго рамках пройдзе прэзентацыя інавацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку перспектыўных праектаў для сумеснай рэалізацыі. Беларусь прапануе Кітаю для інвесціравання каля 200 інавацыйных праектаў. Гэта праекты практычна ва ўсіх сферах, у тым ліку медыцыне, нанатэхналогіях і машынабудаванні. У дні форуму плануецца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду з дзесяццю венчурнымі кампаніямі Кітая.
Падзяліцца:

Вверх