Беларуска-французскі бізнес-форум упершыню пройдзе сёння ў Парыжы. У складзе нашай дэлегацыі - бізнесмены і чыноўнікі, усяго 50 удзельнікаў. Тэмы перамоў датычацца развіцця гандлю, інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы і турызме.
Форум пройдзе ў рамках беларуска-французскага дзелавога тыдня. У яго насычаная праграма. Галоўная тэма - экспарт беларускай прадукцыі на рынкі Францыі і краін Заходняй Афрыкі. Запланаваныя перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, транспарту, сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Францыі.