01.03.2016
Ад лакальных рашэнняў фінансавай абароны да вялікіх праектаў аднаўляльнай энергетыкі. Патэнцыял сумесных вытворчасцяў па лініі Беларусь - Бельгія абмеркавалі сёння ў Мінску. Сталіца стала пляцоўкай правядзення дзелавых сустрэч кампаній дзвюх краін. Удзельнікі ацанілі як жыццяздольнасць будучых праектаў, так і магчымасці па выхадзе новых сумесных прадуктаў на сусветныя рынкі. Ад супрацоўніцтва з бельгійскімі кампаніямі Беларусь разлічвае на больш значнае прадстаўніцтва на еўрапейскім рынку. Ужо ў найбліжэйшай перспектыве яго доля у агульным аб"ёме экспарту нашай прадукцыі павінна займаць 30%.
Падзяліцца:

Вверх