Беларуска-аўстрыйскі бізнес-форум прайшоў у Мінску
15.06.2016
У Мінску прайшоў беларуска-аўстрыйскі бізнес-форум. Бізнесмены дзвюх краін абмеркавалі новыя праекты ў розных сферах ад медыцыны і будаўніцтва да супрацоўніцтва ў сферы фінансаў. Для ўстанаўлення прамых кантактаў з беларускімі партнёрамі прыехалі прадстаўнікі 20 аўстрыйскіх кампаній. Сёння бакі абмеркавалі два новыя інвестпраекты агульным коштам на паўмільярда долараў. Аўстрыя ўваходзіць у пяцёрку асноўных інвестараў у эканоміку Беларусі. Летась аб"ём інвестыцый склаў больш як $400млн.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.