04.05.2016
На выставе больш за 200 экспанентаў ад прадстаўнікоў усіх сектараў прамысловасці.

Беларускі прамысловы форум праходзіць у мінскім футбольным манежы. Тут прадстаўленыя галоўныя навінкі айчынных прадпрыемстваў. Новыя мадэлі тэлевізараў "Гарызонт" - для аптымальнай якасці лічбавага вяшчання. Металапрадукцыя БМЗ, якая атрымала добрыя водзывы на нядаўняй выставе ў Германіі. Стэнды БелАЗа з новым кар"ерным самазвалам-гігантам. Усяго тут больш як 200 экспанентаў.
Насычаная і дзелавая праграма. На канферэнцыях і семінарах абмяркуюць, як прыцягнуць у прамысловасць інвестыцыі і ўкараніць найноўшыя распрацоўкі навукоўцаў.
Падзяліцца:

Вверх