12.11.2015
Беларусь і Турцыя абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва і пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Сёння ў Стамбуле стартуе Беларускі інвестыцыйны форум. Паводле слоў арганізатараў, да мерапрыемства адзначана высокая цікавасць з боку турэцкіх дзелавых колаў і, перш за ўсё, буйнога бізнесу Турцыі. Чакаецца, што каля 450 афіцыйных асоб і бізнесменаў з дзвюх краін абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва. Таксама пройдзе прэзентацыя інвестпраектаў і пляцовак Беларусі. Плануецца, што кіраўнік беларускага ўрада возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў знаходзіцца ў Стамбуле з рабочым візітам. Дэлегацыя прыбыла з Пакістана, дзе бакі падпісалі дарожную карту на 5 гадоў.
Падзяліцца:

Вверх