26.11.2015
Беларускія навукоўцы гатовыя падзяліцца з нямецкімі калегамі дасягненнямі ў галіне альтэрнатыўнай энергетыкі. Размова ідзе аб распрацоўках у галіне сонечнай, бія-, гідра- і ветраэнергетыкі, а таксама ўкараненні цеплавых помп. Рэалізацыя сумесных праектаў абмяркоўвалася на пляцоўцы Беларуска-германскага энергафоруму. У Беларусі ўжо паспяхова рэалізавана 46 праектаў у галіне гідраэнергетыкі. Сярод іх Гродзенская ГЭС. У найбліжэйшыя гады плануецца запусціць сонца- і ветраэнергетычныя станцыі сумарнай магутнасцю 15 мегават.
Падзяліцца:

Вверх