Павялічыць вытворчасць так званай дзелавой драўніны на чвэрць. На гэта нацэлены новы праект Ляснога кодэкса. Дакумент адобрыў Савет Рэспублікі. За апошнія 20 гадоў плошча, пакрытая лесам, павялічылася на 4%. Зараз у Беларусі лясы складаюць 40 % тэрыторыі. Асноўная задача кодэкса - захаваць і прымножыць, а таксама атрымліваць больш высокі прыбытак ад перапрацоўкі драўніны. Да прыкладу - калі выходзіць на ўзровень Фінляндыі, то яго трэба павысіць удвая. Новаўвядзенні ў Лясны кодэкс дазволяць павялічыць штогадовую нарыхтоўку драўніны амаль на два з паловай мільёны кубаметраў.