21.03.2016
Беларускія прадпрыемствы зараз могуць купляць і прадаваць валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы. Адпаведныя змены, унесеныя Нацбанкам, уступаюць у сілу сёння і распаўсюджваюцца толькі на юрыдычных асоб. На думку экспертаў, гэта павялічыць ліквіднасць на біржы. Чым больш заявак на куплю і продаж валюты, тым ніжэй штодзённыя курсавыя ваганні. Так, калі раней за дзень курсы долара і еўра маглі змяніцца да 500 рублёў за дзень, то зараз такіх вялікіх ваганняў, хутчэй за ўсё, не будзе. Пры гэтым курс рубля будзе, як і раней, фарміравацца зыходзячы з попыту і прапановы.
Падзяліцца:

Вверх