Сёння прайшоў семінар-нарада аб канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і павелічэнні іх продажаў на айчынным рынку. Так, беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці гатовыя зніжаць сабекошт тавараў, паляпшаючы іх якасць і асартымент. Гэта дазволіць павялічыць лік беларусаў, якія жадаюць набыць айчынны тавар. Сёння 45% беларусаў выбіраюць айчынныя нехарчовыя тавары. Пры гэтым 85% аддаюць перавагу прадуктам харчавання беларускай вытворчасці.