Беларускія машыны годна зарэкамендавалі сябе ў працы на кузбаскіх разрэзах
28.06.2016
59 кар"ерных самазвалаў БелАЗ адправіліся ў Кемераўскую вобласць па заказе расійскай горназдабыўной кампаніі. 59 БелАЗаў адправіліся ў Кемераўскую вобласць. На абнаўленне парка кар"ерных самазвалаў "Кузбасразрэзвугаль" выдзеліў больш за 6 мільярдаў расійскіх рублёў. На адным з найбуйнейшых здабыўных прадпрыемстваў Расіі адзначылі: беларускія машыны аптымальна спалучаюцца па грузападымальнасці з паркам экскаватараў і годна зарэкамендавалі сябе ў працы на кузбаскіх разрэзах. 45 новых самазвалаў для вывазу пароды і 14 вуглявозаў ужо пачалі працу. Парк тэхналагічных аўтамабіляў кампаніі "Кузбасразрэзвугаль" налічвае больш за 500 машын грузападымальнасцю ад 45 да 320 тон. Амаль усе яны беларускай вытворчасці. Штогод для падтрымання аўтапарка ў эфектыўным рабочым стане прадпрыемства набывае ад 50 новых БелАЗаў.
Belarus24.by выкарыстоўвае файлы "cookie" з мэтай персаналізацыі сэрвісаў і падвышэння выгоды карыстання вэб-сайтам.
Cookie ўяўляюць сабой невялікія файлы, якія змяшчаюць інфармацыю аб папярэдніх наведваннях вэб-сайта.