У Мінску завяршылася пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты разгледзелі 11 законапраектаў. Галоўны пакет дакументаў - аб выкананні дзяржбюджэту за мінулы год. Нягледзячы на складаныя макраэканамічныя ўмовы, у краіне ўдалося захаваць сацыяльную стабільнасць і нават сэканоміць. Па выніках мінулага года прафіцыт бюджэту склаў больш за 1,5 % да ВУП. Паступленні ад знешнеэканамічнай дзейнасці павялічыліся практычна ўдвая, у асноўным за кошт экспарту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.