Беларускія аўтобусы з"явяцца на вуліцах афганскіх гарадоў. Аб гэтым у Мінску дамовіліся прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. Беларусь бачыць вялікія перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва з Афганістанам, у прыватнасці, гаворка ідзе аб пастаўках будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Таксама бізнес-колы абедзвюх краін азначылі некалькі сумесных праектаў у нафтахіміі, будаўніцтве, энергетыцы і IT.