Беларускія хлебаробы ўбралі палову засеяных палёў. У краіне намалочана 4 055 000 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 34,8 цэнтнера з гектара. У лідарах намалоту - гаспадаркі Мінскай вобласці: у засекі адпраўлена мільён сто тысяч тон. А вось па тэмпах уборачнай лідзіруе Гомельшчына. Чакаецца, што ў наступныя дні сярэдняя ўраджайнасць збожжавых некалькі вырасце - убраць засталося самыя ўрадлівыя палі.