10.06.2016
У Мінску абмеркавалі развіццё навігацыйных тэхналогій у СНД. Эксперты не без гонару канстатуюць: расійскае і беларускае навігацыйнае абсталяванне выцясняе прадукцыю трэціх краін з нашага рынку і лічыцца адным з самых лепшых на постсавецкай прасторы. А ў будучыні ёсць усё шанцы пацясніць на сусветным рынку Кітай, ЗША і краіны Еўрасаюза. Сёння спецыялісты дамовіліся стварыць новую праграму развіцця радыёнавігацыі ў краінах Садружнасці на найбліжэйшыя 4 гады. Гатовы праект будзе вынесены на зацвярджэнне на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Садружнасці.
Падзяліцца:

Вверх