31.03.2016
БелАЗ паставіць у Інданезію 40 кар"ерных самазвалаў. Першыя 12 аўтамабіляў адправяцца ўжо ў пачатку красавіка. Астатнія на працягу года. 110-тонныя машыны адаптаваныя пад гарачы клімат. Яны абсталяваныя спецыяльнымі рухавікамі, шынамі і кандыцыянерамі.
У разабраным выглядзе аўтамабілі даставяць па чыгунцы ў літоўскі порт Клайпеда. І ўжо адтуль па моры БелАЗы трапяць у Джакарту. У Інданезіі беларускую тэхніку будуць выкарыстоўваць для перавозкі вугалю. Краіна ўваходзіць у сямёрку найбуйнейшых сусветных вытворцаў гэтай сыравіны.
Падзяліцца:

Вверх