БелАЗ адкрые на Сахаліне сэрвісны цэнтр і навучальны клас з трэнажорамі для будучых спецыялістаў вугальнай галіны, якія працуюць на беларускай тэхніцы. Для падрыхтоўкі вадзіцеляў будуць усталяваныя сучасныя апаратна-праграмныя комплексы, якія могуць імітаваць кіраванне вялікагрузнай тэхнікай да 220 тон. Сёння на Сахаліне працуе 100 кар"ерных самазвалаў БелАЗ. Самы вялікі парк эксплуатуецца на Сонцаўскім вугальным разрэзе, дзе здабываецца каля 5 млн т вугля за год. Беларускі аўтамабільны завод займае траціну сусветнага рынку кар"ерных самазвалаў. Традыцыйнымі рынкамі збыту прадукцыі БелАЗа з"яўляюцца Расія, Украіна, Казахстан.