Сумесны праект дазволіць павялічыць здабычу калійнай руды на 1,5 млн т за год. Беларуськалій і нямецкая кампанія "Айкхоф" распрацавалі тэхнічную канцэпцыю новых ачышчальных камбайнаў. Сумесны праект дазволіць павялічыць здабычу калійнай руды на 1,5 млн т за год. Выкананне праграмы прывядзе да росту прадукцыйнасці з аднаго ачышчальнага забою ў сярэднім на 20-30 тыс т за месяц. Акрамя закупкі машын новага пакалення, плануецца завяршыць мадэрнізацыю наяўнай тэхнікі. Пры гэтым, як паведамілі на Беларуськаліі, дасягнутая дамоўленасць з нямецкай кампаніяй аб павелічэнні ў наступным годзе долі беларускага ўдзелу ў сумесным праекце.