У апошнія месяцы Беларусі атрымалася пераламаць негатыўную тэндэнцыю паніжэння паставак айчыннай прадукцыі на замежныя рынкі. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўнікамі замежных устаноў Беларусі. За студзень-май пры фізічным росце аб"ёмаў экспарту яго кошт істотна прасеў. Страты склалі амаль 20%. Аднак у апошнія месяцы адзначылася актывізацыя паставак: лічбы гавораць пра невялікі, але рост экспартнага патэнцыялу Беларусі. У МЗС адзначаюць: для развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў з партнёрамі дыпламатычны корпус павінен іграць больш прыкметную ролю. Сёлета ў прыярытэце - прыцягненне замежных інвестыцый у Беларусь і нарошчванне экспарту.