17.06.2016
Крэдытнае пагадненне амаль на паўтара мільярда долараў заключылі Беларусбанк і Дзяржаўны банк развіцця Кітая. Грошы пойдуць на будаўніцтва горна-ўзбагачальнага комплексу "Слаўкалій" на Нежынскім участку Старобінскага радовішча калійных соляў. Магутнасць прадпрыемства складзе да 2 мільёнаў тон хларыду за год. Таксама ў працэсе будаўніцтва плануецца газіфікаваць населеныя пункты Любанскага раёна, пабудаваць участак чыгункі і чыгуначную станцыю. Гэта самы буйны праект, рэалізаваны за час супрацоўніцтва з рэзервовым банкам Кітая.
Падзяліцца:

Вверх