28.10.2015
Беларусь заняла 44-е месца ў свеце па ўмовах вядзення бізнесу (рэйтынг Doing Business - 2016) сярод 189 краін. Летась у нас было 57-е месца. За аснову рэйтынгу групы Сусветнага банка ўзятыя 10 індыкатараў. Найлепшыя паказчыкі ў Беларусі па пазіцыях "Складанасць рэгістрацыі новага бізнесу" і "Рэгістрацыя ўласнасці". Краінай з самымі спрыяльнымі ўмовамі для вядзення бізнесу застаўся Сінгапур, другое месца займае Новая Зеландыя. Трэцяя пазіцыя ў Даніі. Сярод краін СНД лепшыя месцы ў Арменіі (35-е), Казахстана (41-е) і Расіі (51-е).
Падзяліцца:

Вверх