Беларусь і МВФ працуюць над новай праграмай крэдытавання на суму $3 млрд пад 2,28% гадавых. Тэрміны рэалізацыі - 10 гадоў. Гэтая тэма сёння абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы назваў умовы крэдытавання добрымі і падкрэсліў, што ніхто пад такія працэнты крэдытаў не дае. "Беларусі гэта выгадна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Сёння на нарадзе падвядуць вынікі перамоў з місіяй МВФ, а таксама абмяркуюць развіццё фінансавага сектара эканомікі і магчымы сацыяльны эфект праграмы пашыранага фінансавання.