Беларусь уваходзіць у пяцёрку лідараў па даступнасці электраэнергіі сярод краін Еўропы. Штогадовы рэйтынг узроўню цэн на электраэнергію для насельніцтва падрыхтавалі эксперты расійскага агенцтва "РІА Рэйтынг". Беларусь займае ў ім чацвёртае месца. Кілават-гадзіна ў нас каштуе крыху больш чым тры расійскія рублі.
Самая дарагая электраэнергія для насельніцтва сёння ў Даніі, Германіі і Італіі. Найбольшы прырост за апошні год назіраўся ва Украіне, Малдове і Ліхтэнштэйне.