Беларусь у якасці назіральніка ўпершыню возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Удзельнікі падвядуць вынікі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Чакаецца, што гэта тэма стане цэнтральнай на сустрэчы ў Кітаі. Нядаўна набыты статус назіральніка ў арганізацыі дазволіць нашай краіне прапанаваць свае падыходы па пытаннях пашырэння гандлёва-эканамічнага, а таксама культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння. Дзяржавамі - членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з"яўляюцца Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Дзяржавы-назіральнікі - Афганістан, Індыя, Іран, Беларусь, Манголія, Пакістан.