Па выніках мінулага года Беларусь умацавалася па ўсіх асноўных пазіцыях у спісе сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Так, па экспарце масла наша краіна сёння займае трэцяе месца ў свеце. Пры гэтым, як засвядчаюць у Мінсельгасхарчы, Беларусь цалкам задавальняе патрэбнасць унутранага рынку ў такіх прадуктах. Напрыклад, малака ў краіне вырабляюць амаль у тры разы больш, чым спажываюць. У цэлым у праграме развіцця аграрнага бізнесу Беларусі ў наступныя 5 гадоў плануецца на траціну павялічыць аб"ём перапрацоўкі малака, вырабу сыру і масла.