13.05.2016
Беларусь стане пляцоўкай правядзення рэгіянальнага форуму краін, што ўдзельнічаюць у глабальным кітайскім праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". Пра гэта сёння заявіў прэм"ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам камерцыі КНР Чжун Шанем. Вузлавым праектам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва называюць індустрыяльны парк "Вялікі камень". Яго развіццё партнёры назвалі прыярытэтам у гандлёва-эканамічных адносінах дзвюх краін. Напярэдадні Кітайска-беларускі індустрыяльны парк адзначыў свой першы дзень нараджэння. За год тут атрымалі рэгістрацыю восем рэзідэнтаў.
Падзяліцца:

Вверх