20.07.2016
Беларусь стварае інфармацыйную сістэму кіравання дзяржфінансамі. Грант на 10 мільёнаў долараў вылучыў Міжнародны банк рэканструкцыі. Укараненне і выкарыстанне сістэмы дапаможа зрабіць бюджэт максімальна празрыстым, а дзяржаўнае фінансаванне стане цалкам стратэгічным. Праект складаецца з некалькіх этапаў. Спачатку спарадкуюць правілы і працэдуры кіравання бюджэтам, затым пачнуць укараняць інфармацыйныя тэхналогіі, каб кожны чалавек у любы час сутак мог даведацца, на што сыходзіць кожны бюджэтны рубель.
Падзяліцца:

Вверх