Беларусь і В"етнам на працягу найбліжэйшых двух гадоў плануюць давесці тавараабарот да паўмільярда долараў.
Беларусь разглядае В"етнам як аднаго з найважнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на перамовах з Прэзідэнтам В"етнама Чыонг Тан Шангам. Паводле слоў беларускага лідара, у краін ёсць вялізныя рэзервы для далейшага развіцця, першым чынам у гандлёва-эканамічнай сферы. Прэзідэнты прынялі сумесную заяву аб умацаванні і ўсебаковым развіцці адносін паміж краінамі. Бакі падпісалі праграму супрацоўніцтва ў эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах. У рамках візіту заключаны кантракты больш як на 300 мільёнаў долараў.