Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні высокага ўзроўню, прысвечаным 50-годдзю Праграмы развіцця ААН, заклікала надаваць большую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС. У звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства дэлегацыя Беларусі асвятліла найболей значныя сумесныя дасягненні і кірункі супрацоўніцтва ПРААН і Беларусі. Зараз у краіне рэалізавана больш за 150 праектаў ПРААН, на фінансаванне якіх накіравана каля $200 млн.