11.11.2015
Беларусь пяты раз далучыцца да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Ён пройдзе з 16 па 22 лістапада. Гэты праект аб"ядноўвае вопытных і маладых бізнесменаў з 140 краін. Сёння бізнес стварае 28 % ВУП Беларусі і гэта лічба з кожным годам расце. Згодна з планамі ўрада, да 2020 года доля прыватнага сектара ў эканоміцы павінна складаць не менш за 50 %. Увесь наступны тыдзень будзе насычаны сустрэчамі і акцыямі, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі ўлады, вопытныя кансультанты і дзелавыя колы. Яны прадставяць магчымасці для развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі і прапануюць новыя фінансавыя інструменты падтрымкі прадпрымальнікаў.
Падзяліцца:

Вверх