Свае экспазіцыі ў Астане прапануюць больш чым сто дзяржаў. Беларусь у наступным годзе прыме ўдзел у Міжнароднай выставе "ЭКСПА", якая пройдзе ў Астане. Адпаведнае пагадненне напярэдадні падпісанае ў Мінску. Прадугледжваецца, што ў форуме прымуць удзел больш чым сто краін і міжнародных арганізацый. Выстава адкрыецца ў чэрвені і прадоўжыцца тры месяцы. Першы намеснік кіраўніка беларускага МЗС Андрэй Еўдачэнка і камісар "ЭКСПА" Рапіль Жашыбаеў разгледзелі пытанні абуладкавання беларускага павільёна з улікам максімальна шырокай экспазіцыі нашай прадукцыі, тэхналогій і паслуг.