У Санкт-Пецярбургу падводзяць вынікі юбілейнага - 20 - міжнароднага эканамічнага форуму. Сёлета ён сабраў 12 тысяч удзельнікаў, на пляцоўках прайшло 300 бізнес-мерапрыемстваў. Агульная сума падпісаных кантрактаў перавысіла трыльён расійскіх рублёў. Гэта праекты ў самых розных сферах - ад навукі і адукацыі, да энергетыкі і засваенні космасу. Свае інвестпраекты прапанавала і наша краіна. Беларускі стэнд выклікаў у гасцей форуму асаблівую цікавасць. Адной з асаблівасцяў стала прэзентацыя кнігі аб вядзенні бізнесу ў Беларусі, якую склалі замежныя інвестары.