Перспектыўныя праекты ў сферы будаўніцтва дарог і павышэння якасці вады ў сталіцы абмеркавалі віцэ-прэм"ер і новы дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне. Вялікая ўвага надаецца сумеснаму праекту па рэканструкцыі трасы M-6 Мінск - Гродна. Беларускі бок разлічвае атрымаць падтрымку для ўладкавання яшчэ 76 кіламетраў дарогі, якія не ўвайшлі ва ўмовы конкурсу на першым этапе. Сярод праектаў на абмеркаванні таксама пераход сталіцы на стопрацэнтнае выкарыстанне вады з падземных крыніц.