25.11.2015
Беларусь прапануе Германіі рэалізацыю сумесных энергетычных праектаў у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Нашы навукоўцы гатовыя падзяліцца з нямецкімі калегамі сваімі дасягненнямі ў галіне бія-, гідра-, ветра- і сонечнай энергетыкі, а таксама ўкаранення цеплавых помп. Беларусы ў сваю чаргу зацікаўлены ў прыцягненні інавацыйных еўрапейскіх тэхналогій і інвестыцый у энергетычны сектар. Беларуска-германскі энергетычны форум сабраў сёння ў Мінску больш за 200 экспертаў галіны. Спецыялісты абмяняліся вопытам у сферы энергетычных сістэм і аднаўляльных крыніц энергіі.
Падзяліцца:

Вверх