Беларусь прыме ўдзел у будаўніцтве аграгарадка на Сахаліне. Пытанні супрацоўніцтва ў АПК, у тым ліку па гэтым праекце, абмеркавалі ў Маскве на ўзроўні кіраўніцтва Сахалінскага края і Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі. Пры ўдзеле беларускага боку плануецца ўзвесці сучасны аграгарадок на 50 дамоў, пабудаваць малочную ферму на тысячу галоў буйной рагатай жывёлы, плодаагародніннае сховішча, а таксама разбіць яблыневы сад. Запусціць ферму і пабудаваць першую чаргу аграгарадка мяркуецца ўжо сёлета.