27.06.2016
Парламенцкая дэлегацыя Тайланда знаходзіцца з візітам у Беларусі. Сёння ў гасцей насычаны дзень. Запланаваныя сустрэчы на вышэйшым узроўні, ва ўрадзе і парламенце, наведванне прадпрыемстваў. Напярэдадні адбыліся перамовы з кіраўніцтвам Віцебска і вобласці. Як адзначыў кіраўнік Нацыянальнага заканадаўчага сходу Каралеўства, абмен візітамі парламентарыяў будзе садзейнічаць развіццю ўзаемадзеяння па многіх кірунках. Пасля афіцыйных мерапрыемстваў госці з Тайланда ўсклалі кветкі да Вечнага агню ля манумента Перамогі ў Віцебску. Напярэдадні горад адзначыў 72-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падзяліцца:

Вверх