Беларусь наведвае дэлегацыя Анголы на чале з міністрам геалогіі і горнай прамысловасці. Госці азнаёмілася з вытворчымі магутнасцямі Беларускага аўтазавода. Зараз у Анголе працуюць тры 130-тонныя БелАЗы. Але афрыканцы зацікаўленыя і ў нашым рэкардсмене - самым вялікім у свеце самазвале. Адзначым, новых аператараў для кіравання БелАЗамі на алмазаздабыўных прадпрыемствах Анголы будуць навучаць нашы спецыялісты.