Беларусь падпісала пагадненне аб умовах знаходжання Суда Еўразійскага эканамічнага саюза на сваёй тэрыторыі. Цырымонія прайшла ў Міністэрстве замежных спраў. Заключэнне дагавора - важная падзея ў развіцці і ўдасканаленні працэсаў еўразійскай інтэграцыі. У Суд Саюза могуць звяртацца краіны ЕАЭС у выпадку, калі, на іх думку, прынята неправамернае рашэнне па тым або іншым пытанні. Або калі палічаць, што іншыя дзяржавы Саюза не выконваюць палажэнні дзеючых дагавораў і дакументаў. Таксама свае правы тут могуць адстойваць прадпрымальнікі.Суд Еўразійскага эканамічнага саюза - пастаянна дзеючы орган, створаны для забеспячэння аднастайнага прымянення на тэрыторыі ЕАЭС міжнародных дагавораў і іншых прававых дакументаў.