Беларусь плануе павялічыць прыбыткі ад транзіту да паўтара мільярда долараў. Такія задачы прапісаныя ў праекце праграмы развіцця лагістычнай сістэмы на наступную пяцігодку. Дакумент абмяркоўвалі ўчора на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. У перспектыве асаблівую ўвагу неабходна надаць развіццю лагістычных цэнтраў. Павялічыць іх агульную плошчу і аб"ём паслуг, каб максімальна выкарыстаць транзітны патэнцыял Беларусі. Акрамя таго, прадугледжваецца скарачэнне колькасці транспартных дакументаў для міжнародных аўтаперавозак, больш шырокае выкарыстанне электроннага дакументазвароту.