11.11.2015
Мінск лідзіруе сярод гарадоў Беларусі па пераходзе на нетрадыцыйныя крыніцы энергіі.Сёння Міжнародны дзень энергазберажэння. Беларусь не застаецца ўбаку ад гэтага руху. Паводле звестак Мінэнерга, краіна плануе ў наступным годзе знізіць аб"ёмы спажывання прыроднага газу. Пераход на новыя крыніцы энергіі дазволіць сэканоміць больш чым мільярд кубаметраў газу. Вялікіх поспехаў у выкарыстанні нетрадыцыйных крыніц энергіі дабілася сталіца. Адны з апошніх аб"ектаў - міні-ГЭС на Чыжоўскім вадасховішчы і кацельня на дрэўнай дранцы ў пасёлку Сосны. Яны забяспечваюць горад як цеплавой так і электрычнай энергіяй.
Падзяліцца:

Вверх