Беларусь перайшла на новыя грошы. Старыя грашовыя знакі страцілі 4 нулі. У выніку дэнамінацыі ў кашальках грамадзян з"явяцца 7 наміналаў банкнот і 8 разнавіднасцяў манет. Банкаўская сістэма практычна цалкам адаптавалася да новых грошай. Забяспечаная стабільная праца беларускіх аплатных карт як у краіне, так і за мяжой. Кожны трэці банкамат ужо выдае новыя банкноты і адпраўляе плацяжы ў рублях і капейках. Па картцы можна разлічыцца і ў магазінах. Тым не менш, некаторыя банкі сёння зачыненыя для кліентаў у сувязі з абнаўленнем праграмнага забеспячэння. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах банкаў, а таксама звярнуўшыся ў кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка Беларусі.